Цмяныя пачаткі дынастыі

З глыбінь гісторыі, ахутаных туманам часу, паўстае род Мілашэвічаў, чые карані хаваюцца на Гарадзеншчыне, у землях гістарычнае Літвы. Хоць дакладнае паходжанне роду застаецца тайнай, ёсць пэўныя дакументы, якія могуць праліць на гэта некаторае святло. Так, паводле "Спісу дваранскіх родаў Менскай губерні" за 1903 год, нейкі род Мілашэвічаў упісаны ў 6-ы раздзел — "Старадаўнія і высакародныя дваранскія роды". Важна зазначыць, што ў канцы кнігі, дзе пералічаны аднайменныя сем'і, іншых Мілашэвічаў не названа — гэта сведчыць пра тое, што ўва ўсёй губерні быў толькі адзін род з такою назвай.

Апісанне
Карціна Арланда Фурыёза "Рыцар моліцца перад могілкамі сваіх продкаў"

Польскі гісторык Чэслаў Малеўскі ў сваёй манаграфіі "Шляхецкія роды на Літве ў ХІХ стагоддзі" згадвае Мілашэвічаў ува ўсіх трох агледжаных уездах: Віленскім, Лідскім і Ашмянскім. Асабліва цікавым з'яўляецца запіс пра Віленшчыну: тут, паводле аўтара, Мілашэвічы карысталіся гербам "Кораб", што карэлюе са звесткамі на гэты конт польскага даследчыка міжваеннага часу Станіслава Дзядулевіча, які ў сваёй кнізе "Гербоўнік татарскіх сем'яў у Польшчы" піша пра паходжанне дынастыі Мілашэвічаў ад легендарнага Мілаша, праўнука Мелеха — татарына, які паступіў на службу да вялікага князя Жыгімонта Старога ды стаў яго трубачом, за што атрымаў у валоданне пустэчу ў Троцкім павеце, названую пазней Меляховічамі, а таксама палац у Ваке пад Вільняй. Сын Мілаша Мілеш Мілашэвіч вядомы па люстрацыі 1631 году як адзін з саўладальнікаў Меляховічаў, а ў 1695 узгадваецца ягоны ўнук Адам.

Апісанне
Алфавітны спіс дваранскіх родаў Менскай губерні

Але не выключана, што ўзгаданыя асобы з'яўляюцца ўсяго толькі цёзкамі па прозвішчу таму роду Мілашэвічаў, пра які вядзецца размова, хаця тэрытарыяльнае паходжанне супадае; аднак генеалагічныя пошукі ў гэтым кірунку ўскладняюцца стратай архіваў і змрочнасцю стагоддзяў. Акром таго, шляхецкае паходжанне за часамі СССР варта было замоўчваць.

Апісанне
Герб "Кораб"

Сляды ХХ-га стагоддзя

Першым дакладна вядомым прадстаўніком роду з'яўляецца Антон Мілашэвіч, чый сын Якаў (Якуб) пасля пачатку Першае сусветнае вайны быў прызваны ў імперскую армію. Страціўшы нагу ў няшчасным выпадку, ён вымушаны быў пакінуць войска, але не абарваў сувязяў з вайсковымі сябрамі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ён уступіў у Белы рух і выправіўся ў Сібірскую рэспубліку, каб аказаць далейшы супраціў бальшавікам. Аднак пуціна лёсу завяла Якава і яго жонку Матрону Гарошка ў стэпы Кыргызстану, дзе ў 1927 годзе нарадзіўся яго сын Уладзімір. Па Другой сусветнай вайне сям'я вярнулася на радзіму, асеўшы ў Горадні, а затым у Берасці, дзе ў 1966 прыйшоў у свет сын Уладзіміра і яго жонкі Інэсы Аўласенка — Андрэй.

Апісанне
Выпіска аб вызваленні Якава Мілашэвіча ад службы па прычыне хваробы

'Перамога розуму'

Гісторыя роду Жыгімонтаў, у адрозненне ад Мілашэвічаў асветленая прамянямі гісторыі, як залатая нітка, пляцецца праз стагоддзі. Першапачатковае прозвішча "Зігімонт" паходзіць ад старажытнага ліцвінскага імя германскага кораню: гоцкае і бургундскае слова sigus азначае 'перамога', munds у перакладзе з гоцкае мовы — 'розум, імкненне'. Такім чынам, імя Жыгімонт азначае 'перамога розуму' — сімвал, што адлюстроўвае дух продкаў і каштоўнасці роду.

Радавод Жыгімонтаў, нібы срэбны ланцуг, цягнецца з першае паловы XVIII стагоддзя. Заснавальнікам дынастыі лічыцца Ян Зігімонт (~1730-е) — заможны селянін, чые тры сыны — Сымон (1755 - 1816), Мікіта (1765 - 1813) і Ян (1775 - 1828) — заклалі асновы разгалістага дрэва. У Мікіты быў сын Ігнат, унук Іларыён, праўнук Сымон, прапраўнук Канстанцін і прапрапраўнук Анатоль, які, ажаніўшыся з Нінай Шугуравай, даў жыццё Аксане — сённяшняй спадкаемцы рода. Родавае гняздо Жыгімонтаў — сядзіба ў вёсцы Рудня ў ваколіцах Ігумена (сённяшні Чэрвень) на Меншчыне — і дагэтуль стаіць на сваім месцы ды належыць іншай галіне сям'і.

Іншыя карані

Сямейная гісторыя не абмяжоўваецца двума прозвішчамі. З Валыні вядзецца паходжанне Аўласенкаў і Маляўскіх, з Меншчыны — Місялевічаў, а з ваколіц Ружанаў — Гейцаў і Драгунаў. Усе гэтыя роды, як шырокія бурныя рэкі, уліваюцца ў акіян агульнае спадчыны.

Апісанне
Сям'я Маляўскіх у 1912 годзе
Апісанне
Радаслоўнае дрэва дынастый

Апісанне
Апісанне